
4 і 5 верасня у гарналыжным комплексе «Лагойск» пройдзе самы грандыёзны беларускі піўны фэст «Кубак піва-2010».
У праграме заяўлена мноства конкурсаў, якія дэманструюць старажытныя традыцыі півапіцця і піваварэння, спаборніцтвы паміж наведнікамі і прадстаўнікамі кампаній-вытворцаў, начное свячэнне паветраных шароў, масштабны кірмаш піва, канцэртная праграма з удзелам зорак эстрады і начная дыскатэка.
Хэдлайнер фестываля – гурт ГРАДУСЫ (Масква).
На фестывалі будзе прадстаўлена вялікая разнастайнасць высокаякаснага піва айчынных і замежных кампаній. Галоўнай інтрыгай фестывалю стане барацьба за «Кубак піва» – сапраўдны драўляны кубак ручной працы.
Праграма правядзення VII фестывалю “Кубак піва – 2010”
4 верасня, субота:
З 11:00 – прыбыццё гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства.
12:00 – гучыць фонавая музыка.
13:00 – 16:00 – забаўляльная праграма для гасцей фестывалю.
Правядзенне конкурсаў, гульняў, прафесійных “піўных” спаборніцтваў.
16:00 – цырымонія адкрыцця VII фэсту “Кубак Піва -2010”.
Вядучы: Дзядзя Ваня.
16:30 -17:30 – выступ гурта “КРАМА”.
17:30 – 17:45 – конкурс “Піўная Эстафета”.
17:45 – 18:00 – конкурс “Піўное сумо”.
18:00 – 18:30 – выступ гурта “ПИВО ВДВОЕМ».
18:30 – 18:40 – конкурс «Лоўля ракаў».
18:40 – 19:40 – выступ гурта “R’n’B ПО-РУССКИ”.
19:40 – 19:50 – конкурс “Піўны армрэслінг”.
19:50 – 20:10 – выступ гурта “ДЯДЯ ВАНЯ”.
20:10 – 20:30 – конкурсы: “Піўны Кароль”, “Лепшая Фройляйн”.
20:30-21:30 – выступ гурта “КОРАБЛИ” (Масква)
Начное свячэнне паветраных шароў (лунанне над зямлёй).
21:30 – 23:00 – выступ гурта “ГРАДУСЫ” (Масква)
23:00 – 03:00 – начная дыскатэка DJ Alex Mad.
03:00 – завяршэнне праграмы.
5 верасня, нядзеля:
12:00 – прыезд гасцей і ўдзельнікаў, гучыць фонавая музыка.
13:00 – выхад вядучага. Правядзенне конкурсаў.
13:00 – 14:00 – конкурс “Самае хуткае выпіванне піва”.
14:00 – 15:00 – конкурсы: “Каралева Піва”, “Піва ўсляпую”.
15:00 – 16:00 – конкурсы: “Перацягванне каната”, “Танец мужчынскага жывата».
16:00 – 17:00 – цырымонія ўзнагароджання. Уручэнне Кубка. Урачыстае закрыццё фестывалю.
На працягу кожнага фестывальнага дня працуюць піўныя палаткі, палаткі з ежай, галоўная сцэна (выступленне артыстаў), дадатковыя пляцоўкі для гульняў і конкурсаў, дзіцячая пляцоўка, пункт абмену валюты, маршрутныя аўтобусы (стаянка і аўтобусы пазначаны афішамі фестывалю).
4 верасня з 14:00 ад станцыі метро “Усход” будуць курсіраваць аўтобусы.
Кошт квітка: субота – 20.000, нядзеля – вольны ўваход.





